У Італіі — землятрус, у Францыі — уцечка радыяцыі на АЭС

Як паведамляе агенцтва "Франс Прэс", ахвярай землятрусу стаў як мінімум адзін чалавек. Reuters інфармуе, што ў гарадку Мармана была эвакуяваная бальніца, бо ў сценах будынка з'явіліся расколіны.



Трывожныя звесткі прыйшлі і з Францыі, дзе адбылася ўцёчка радыяцыі на АЭС "Фламанвіль" на паўночным захадзе краіны. Рэактар неадкладна быў пераведзены ў стан халоднага спынення.


Ва ўпраўленні па ядзернай бяспецы паведамілі, што ўцечка адбылася з-за "разбурэння шкла вымяральнай прылады". Супрацоўнікі АЭС не пацярпелі.

Фота — ojocientifico.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі