У Магілёве прайшло публічнае абмеркаванне назваў вуліц
Яго зладзілі сябры гарадской тапанімічнай камісіі. На сустрэчу прыйшло каля 40 зацікаўленых магілёўцаў.
Падчас абмеркавання прагучалі некаторыя прапановы аб перайменаванні гарадскіх вуліц. Напрыклад, прапануецца адной з вуліц даць назву Качэрга — так называлася высахлая рака, вядомая ў горадзе з XVI стагоддзя.
Некаторым вуліцам прапануюць даць больш аптымістычныя назвы — Вясёлая, Светлая, Сонечная, Малінавая, Ружовая, бульвар Ясных Зорак.
Частцы вуліцы Ленінская ад Савецкай плошчы да вуліцы Болдзіна прапануюць даць назву Ветраная, а частку вуліцы Лазарэнкі назваць Віленскай. А вось Савецкую плошчу прапануецца перайменаваць у Ратушную, плошчу Славы ці Герояў.