У "варшаўскім" цягніку заменяць чатырохмесныя купэ на трохмесныя
З пачатку снежня цягнік з Мінска зноў пачне прыбываць на "Варшаву-цэнтральную".
"Гэта вагоны другога класа, з трохмеснымі купэ, а не чатырохмеснымі, як было раней. Там з аднаго боку, але 3 палічкі", — распавядаюць у Беларускай чыгунцы.
Як даведалася Еўрарадыё, цягнік з новымі вагонамі пачне хадзіць з 8 снежня, тады ж ён пачне зноў прыбываць на станцыю "Варшава-цэнтральная". Кошт на яго пакуль не зменіцца — 610 тысяч рублёў у адзін бок.
Справа ў тым, што сённяшнія вагоны не хочуць пускаць на адрамантаваны цэнтральны варшаўскі вакзал з-за іх шырыні, таму часова цягнік даязджае і адпраўляецца са станцыі "Варшава-Гданьская".
Фота — rotozeev.net