З-за пацяплення пачаў хутчэй расці ўзровень вады ў рэках

Па прагнозах сіноптыкаў, у сувязі з пацяпленнем чакаюцца і новыя падтапленні. У паўночных раёнах пачнецца крыгалом на рэках і вада будзе выходзіць на пойму, паведамляе Еўрарадыё кіраўнік службы прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

Рабаў: "У сувязі з прыходам цяпла ў бліжэйшы час інтэнсіўнасць прыросту ўзроўню вады ў рэках павялічыцца. У выніку выйдзе на пойму вада на рэчцы Лясна, прытоку Буга. На Прыпяці каля Мазыра і яе прытоку рацэ Пціч у раёне вёскі Лучыцы ўзровень вады дасягне нябяспечна высокай адзнакі".

Інфармацыю сіноптыкі атрымоўваюць з 127 гідралагічных пастоў, супрацоўнічаюць з МНС. Паводле гэтых звестак складаюцца прагнозы, дзе чакаць падтапленняў.

На сённяшні дзень назіраюцца падтапленні дарог і дамоў у раёнах Мазыра, Петрыкава, Жыткавічаў, Рэчыцы, Гомеля, Добруша, Лепеля, Століна і Пінску.

На рэках расце ўзровень вады, цяпер ён складае ад 2 см да 23 см за суткі. Узровень вады перавышае небяспечна высокія адзнакі на Прыпяці ў вёсцы Чэрнічы на ​​42 см, у Петрыкаве на 37 см, на прытоках Прыпяці рэках Гарынь у вёсцы Вікаравічы на 16 см і Убарць у вёсцы Чырвонабярэжжа на 17 см.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі