Россельгаснагляд арыштаваў на мяжы з Беларуссю аўтафуры з грушамі і арэхамі

Россельгаснагляд арыштаваў на мяжы з Беларуссю аўтафуры з грушамі і арэхамі

Рассельгаснагляд спыніў чарговую кантрабанду з Беларусі: гэтым разам накладзены арышт на грушы і арэхі, аўтатранспартныя сродкі на часовым прыколе. Чатыры фуры, якія ішлі ў Маскоўскую вобласць, былі спыненыя на пункце вагавага кантролю ў Ржэве Цвярской вобласці. Тры з іх перавозілі свежыя грушы з указаннем паходжання Каралеўства Марока (агульная вага больш за 57 тон), яшчэ адна фура — арэхі пекан (амаль 20 тон) мэксіканскага паходжання.

Згодна з адзнакамі на фітасанітарных сертыфікатах, аўтамабілі з грушамі прайшлі праз кантрольны пункт у Бранскай вобласці на расійска-беларускім участку мяжы. Аднак праверка паказала, што адпаведны кантроль яны не праходзілі, а пячаткі і подпісы дзяржінспектараў Россельгаснагляду былі падробленыя і прастаўленыя на беларускіх фітасанітарных сэртыфікатах. На суправаджальных дакументах на арэхі пекан адзнакі пра праходжанне каранціннага фітасанітарнага кантролю на расійска-беларускім участку мяжы адсутнічалі ўвогуле.

У мэтах пацвярджэння паходжання заяўленага грузу фітасанітарныя сертыфікаты Марока і Мексыкі накіраваны на аўтарызацыю, да атрымання канчатковых вынікаў транспартныя сродкі размешчаны на складзе ТАА “Апцыён” горада Ржэў.

Раней у Цвярской вобласьці былі затрыманыя сем аўтатранспартных сродкаў, якія рухаліся з боку Беларусі. Прычына тая ж — фальсіфікацыя пячатак і подпісаў дзяржаўных інспектараў Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі