"Серебряная свадьба" здымае кліп у адэскай школе (відэа)
Бенька кажа, што гурт марыў зняць відэа ў незвычайным месцы, а больш цудоўнага месца, чым Адэса, і прыдумаць немагчыма.
Над кліпам на песню "Жизненный опыт" з першага альбома каманды "Сердечная мускулатура" працуе здымачная група мясцовай тэлекампаніі АТВ. Глыбокі сэнс песні "пра бессэнсоўнасць ўсяго, чым з'яўляецца для чалавека жыццёвы досвед", на відэа творчая група плануе перадаць праз розныя сімвалы.
Паралельна з "адэскім" ролікам, "Серебряная свадьба" працуе яшчэ над адным кліпам. Як піша рэсурс atv.odessa.ua, ён будзе мультыплікацыйным і робяць яго ў Буларусі.