Шульгана не пусцілі ў ЦВК, бо выглядае нецвярозым

Прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта беспрацоўнага Юрыя Шульгана не пусцілі ў Цэнтрвыбаркам, куды ён сёння прынёс дакументы для рэгістрацыі сваёй ініцыятыўнай групы. Супрацоўнікі ЦВК матывавалі гэта тым, што патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты выглядае п’яным.

Ад Шульгана сапраўды пахне спіртным. Ён выказвае незадаволенасць дзеяннямі ЦВК. Цалкам магчыма, што на яго выклічуць нарад міліцыі.

Юрый Шульган, які сам называе сябе “дармаедам”, хоча паўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі. У яго ініцыятыўную групу ўвайшлі 127 чалавек. Пры гэтым Шульган мае праблемы з дакументамі: у яго пашпарце няма афіцыйнай адзнакі аб рэгістрацыі па месцы жыхарства.  

Раней сакратар ЦВК Мікалай Лазавік заявіў, што Юрыю Шульгану адмовяць у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, хоць і прымуць яго заяву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі