СМІ: "Гетман Сагайдачны" ўвайшоў у Чорнае мора разам з караблямі NATO

Як паведамляе сайт censor.net.ua, ЗША адправілі ў накірунку Чорнага мора авіяносец USS George H.W. Bush. Яго суправаджаюць 17 іншых караблёў і тры субмарыны. 3 сакавіка яны ўвайшлі ў Эгейскае мора.



Сцвярджаецца, што авіяносец на сваім борце перавозіць 90 самалётаў, верталёты розных тыпаў, некалькі знішчальнікаў F-22 Raptor. Кожная падводная лодка мае 24 ракетныя шахты для запуску ядзерных боегаловак.



Адзначаецца, што амерыканская ўдарная група ідзе ў Чорнае мора ў адказ на ўварванне расійскіх войскаў у Крым.



Фота — espreso.tv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі