Стала вядома, як будуць выглядаць беларускія ID-карткі
Узоры беларускіх біяметрычных дакументаў / pravo.by
Урад зацвердзіў формы біяметрычных дакументаў. Адпаведная пастанова апублікавана на Нацыянальным прававым партале.
У пастанове гаворыцца, што ID-картка, або пасведчанне асобы будзе мець форму "пластыкавай смарт-карткі з інтэгральнай мікрасхемай, якая змяшчае электронны сродак біяметрычнай ідэнтыфікацыі і крыптаграфічны токен аўтэнтыфікацыі".
Для выезду за мяжу патрэбен будзе біяметрычны пашпарт. У ім таксама будзе зашытая інтэгральная мікрасхема з электронным сродкам біяметрычнай ідэнтыфікацыі.
Восенню мінулага года ў Мінску ў якасці эксперыменту ўжо выдалі каля 100 біяметрычных дакументаў. Гэта было трэба для таго, каб пратэставаць сістэму. Меркавалася, што масава новыя пашпарты і ID-карткі пачнуць выдаваць са студзеня 2021 года, але нешта пайшло не так, і тэрмін адсунулі на верасень.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.