Суд над Юрыем Шаўчуком не адбыўся
Суд у Пецярбургу вярнуў у міліцыю матэрыялы справы супраць лідара рок-гурта ДДТ Юрыя Шаўчука. Яго вінавацяць у дыскрэдытацыі Узброеных сіл РФ.
Суд зазначыў, што ў пратаколе не апісаная падзея правапарушэння, "адсутнічае ўказанне на тое, у чым менавіта выказаліся публічныя заклікі да перашкодаў выкарыстання Узброеных Сіл РФ у мэтах абароны інтарэсаў РФ і яе грамадзян". Гэты недахоп істотны і не можа быць папоўнены пры разглядзе справы ў судзе.
Як распавядала Еўрарадыё, пратакол на Шаўчука склалі за фразу “Радзіма — гэта не дупа прэзідэнта, якую трэба ўвесь час слініць і цалаваць”, якую ён сказаў са сцэны на канцэрце ва Уфе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.