Сёння завяршаецца вылучэнне прадстаўнікоў у тэрытарыяльныя выбаркамы

19 ліпеня завяршаецца вылучэнне прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій на сёлетнія прэзідэнцкія выбары, перадае БелаПАН.

Сваіх прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій маюць права вылучаць палітычныя партыі ды іншыя грамадскія аб'яднанні, працоўныя калектывы ці калектывы структурных падраздзяленняў арганізацый. Таксама сваіх прадстаўнікоў у выбаркамы могуць вылучаць грамадзяне праз падачу заяваў.

Утварэнне камісіяў будзе праходзіць па 22 ліпеня ўключна. Не пазней за 9 жніўня павінны быць утвораныя ўчасткі для галасавання. Потым пачнецца вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій — гэты этап будзе доўжыцца па 23 жніўня ўключна. Стварэнне ўчастковых камісій павінна прайсці па 26 жніўня ўключна.

Каб стаць сябрам выбарчай камісіі, трэба сабраць 10 подпісаў

Апазіцыя пастаянна крытыкуе неўключэнне сваіх прадстаўнікоў у выбаркамы. Па іх словах, гэта стварае ўмовы для фальсіфікацый выбараў, а таксама з'яўляецца адным з доказаў недэмакратычных выбарчых кампаній у Беларусі.

Фота: 5min.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі