У Даніі прызначаны Расіі сыр раздадуць бяздомным

У Даніі раздадуць бяздомным 15 тон сыру, які прызначаўся для экспарту ў Расію, але застаўся з-за эмбарга на ўвоз прадуктаў з краін Еўрасаюза, паведамляе Інтэрфакс.

Як гаворыцца ў паведамленні дацкага вытворцы малочнай прадукцыі Arla, практычна ўсе прадукты, што трапілі пад расійскае эмбарга, атрымалася прадаць. Таму дацкаму дабрачыннаму фонду Food Bank, які раздае ежу бяздомным і бедным, перададуць толькі невялікую партыю.

Нагадаем, што 6 жніўня 2014 года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін забараніў увоз ежы з ЗША, Еўропы, Японіі, Канады і Аўстраліі ў адказ на ўведзеныя супраць краіны санкцыі. 29 ліпеня 2015 года Пуцін загадаў знішчаць усе знойдзеныя кантрабандныя прадукты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі