У Маладзечне канфіскавалі 50 тысяч газавых балончыкаў для пнеўматыкі
Нелегальны груз ішоў з Літвы ў Казахстан.
Мінская рэгіянальная мытня канфіскавала ў Маладзечне 50 тысяч газавых балончыкаў для стральбы з пнеўматычнай зброі. Па чыгунцы праз мытню ішоў транзітны “зборны груз” агульнай вагой амаль 14,5 тоны. Паводле дакументаў, гэта былі запчасткі і камплектуючыя да пнеўматычных вінтовак, а таксама дыяксід вуглярода СО2.
Але мытнікі знайшлі “лішні” тавар — заяўлена было 100 балончыкаў, а фактычна іх было 50 тысяч (100 кардонных скрыняў па 500 штук у кожнай). Кошт тавара склаў прыблізна 695 мільёнаў рублёў. Балончыкі канфіскаваныя, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэту.