У Пружанах усталявалі амаль трохметровага чырвонага металічнага зубра
Зубр-волат у Пружанах
У Пружанах усталявалі амаль трохметровага чырвонага металічнага зубра. Месца для яго знайшлі на ўездзе ў горад каля льнозавода, піша газета "Раённыя будні".
Аўтарам канструкцыі з'яўляецца мясцовы майстар Аляксандр Кійко.
Зубр — сімвал Белавежскай пушчы і Брэстчыны. Металічны волат з'явіўся ў Пружанах напярэдадні фестывалю "Вытокі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.