У Расіі злавілі вайсковую кантрабанду з Беларусі

У Растоўскай вобласці Расіі мясцовыя мытнікі выявілі грузавік, у якім перавозілі 20 прыбораў хімічнай і радыяцыйнай разведкі. Іх выкарыстоўваюць для баявой тэхнікі, абсталяванай зброяй масавага паражэння.

Як піша "Комсомольская правда", прыборы везла з Беларусі прыватная кампанія, якая займаецца рамонтам вайсковай тэхнікі. Пры гэтым кампанія не мела спецыяльнай ліцэнзіі на гэтыя тавары ад Федэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве.

Высветлілася, што прадпрымальнікі куплялі прыборы ў Беларусі, падраблялі тэхнічную дакументацыю і везлі іх у Расію. Кантрабандныя схема дзейнічала з 2014 года.

Фота — customs.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі