У сінгла Брытні Спірс "Work Bitch" з'явілася відэаверсія (глядзець)
Яе рэжысёрам стаў Бэн Мор, які ўжо працаваў з Брытні над кліпам "Scream & Shout".
У інтэрв'ю MTV Мор распавёў, што глядач убачыць у роліку зусім іншую Спірс — больш дарослую.
Прэм'ера трэка "Work Bitch" адбылася 2 тыдні таму, на дзень раней запланаванага рэлізу. Бо запіс у кепскай якасці нелегальна патрапіў у Сетку.
Цяпер Спірс рыхтуецца да серыі шоў у падтрымку свайго новага альбома, які выйдзе 3 снежня. Праўда, назва пласцінкі пакуль не аб'яўляецца.
Паводле lenta.ru
Фота: www.earlymama.com