Уцякаючы ад памежнікаў, кантрабандыст кінуў Volkswagen і 210 кг сала
Агулам за мінулыя суткі "здабычай" памежнікаў стала больш за тону мясной прадукцыі.
Беларускія памежнікі ў вёсцы Тамашоўка Брэсцкага раёна заўважылі кантрабандыста — мясцовага жыхара. Пабачыўшы памежнікаў ён кінуўся наўцёк, пакінуўшы ім у выглядзе "трафеяў" свой Volkswagen і 210 кг украінскага сала на суму 21 млн рублёў, якое ён прывёз кантрабандай.
Жыхар Тамашоўкі не адзіны, хто трапіўся ў рукі памежнікам, паведамляе сайт Памежнага камітэта. Так, жыхары Маларыты везлі ў машынах "Audi" і "Volkswagen" больш за 1000 кг ялавічыны. Канчатковым пунктам іх паездкі была Масквы. Праўда, ніякіх дакументаў на мясную прадукцыю пры сабе кіроўцы не мелі.
Фота — onliner.by