Выбаршчык можа паставіць подпіс за вылучэнне любой колькасці кандыдатаў

З 23 ліпеня да 21 жніўня зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы пачнуць збіраць подпісы за сваіх прэтэндэнтаў. У гэты перыяд выбаршчык можа паставіць подпіс за вылучэнне любой колькасці кандыдатаў, пра гэта паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.

Калі ж падпісацца за аднаго прэтэндэнта два разы і больш, то такія подпісы будуць прызнаныя несапраўднымі.

Старшыня Цэнтрвыбаркама нагадала, што подпісы будуць збіраць з 23 ліпеня на пікетах, па месцы працы і на доме. Трэба не забываць правяраць дакументы ў зборшчыкаў подпісаў. Кіраўнік ЦВК адзначыла, што на папярэдніх выбарах не сустракаліся махляры, якія працавалі пад выглядам зборшчыкаў подпісаў. Але былі такія, якія казалі, што збіраюць подпісы за аднаго чалавека, а насамрэч збіралі за іншага, паведамляе БЕЛТА.

Фота: belapan.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі