Закарпацкія кантрабандысты “бяруць на рэалізацыю” цыгарэты з Беларусі

Кіраўнік Закарпацкай вобласці Украіны Генадзь Маскаль заявіў, што ўладам вядомы асноўны пастаўшчык кантрабандных цыгарэт у Еўрасаюз — гэта Львоўская тытунёвая фабрыка. Але пры гэтым частка нелегальнай прадукцыі, якую канфіскавалі ўкраінскія праваахоўнікі, была вырабленая ў Беларусі.

Як мяркуе чыноўнік, гэта сведчыць пра тое, што ў Чарнігаўскай вобласці на мяжы з Беларуссю ёсць “вокны” для кантрабандыстаў.

Для ўзмацнення барацьбы з нелегальным перамяшчэннем тавараў праз зялёную мяжу ўздоўж Закарпацця на ўсіх чатырох перавалах, якія вядуць у вобласць, выстаўленыя пасты з супрацоўнікаў мытні, памежнікаў і іншых кантрольных і сілавых органаў. Мэта гэтых захадаў — перадухіліць завоз у вобласць буйных партый цыгарэт, у тым ліку без акцызных марак, і кантрафактных спіртных напояў, перадае УНІАН.

11 ліпеня ў райцэнтры Мукачава Закарпацкай вобласці адбыўся канфлікт паміж прадстаўнікамі “Правага сектара” і атачэннем дэпутата Вярхоўнай Рады Міхаіла Ланьё. Мяркуецца, што прычынай канфлікту, падчас якога адбылася перастрэлка, сталі якраз патокі кантрабанды, бо “Правы сектар” спрабаваў ім перашкодзіць.

Фота: joinfo.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі