Збой вогнетушыцеля ў мінскай “Сталіцы” напалохаў 950 чалавек

Гукавая сігналізацыя аб пажары прагучала у мінскай “Сталіцы” ў 11.46. Ратавальнікі былі на месцы ўжо праз чатыры хвіліны, але пажару не ўбачылі, паведамляе сайт МНС.

У выніку з гандлёвага цэнтра самастойна выйшла 950 наведвальнікаў, якія ў момант пажарнай трывогі былі пад зямлёй. Як інфармуе МНС, інфармацыя пра пажар была несапраўднай: у адным з памяшканняў электрашчытавой памылкова спрацавала сістэма пажаратушэння, што выклікала ўключэнне сігналізацыі.

Ахвяр і пацярпелых пры здарэнні няма. “Сталіца” ўжо аднавіла сваю працу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі