Кіеў прызнаў "серыю паспяховых ракетных удараў па крымскіх авіябазах"
Вайна не скончыцца ў гэтым годзе. Украінскае войска ўжо рыхтуецца да ваенных дзеянняў у 2023-м, калі будуць патрэбныя некалькі контрудараў. Пра гэта пішуць у артыкуле, змешчаным на сайце ukrinform.ua, галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Валерый Залужны і першы намеснік Камітэта Вярхоўнай рады Украіны па пытаннях нацбяспекі, абароны і выведкі Міхайла Забродскі. Яны акрэсліваюць выклікі, якія стаяць перад Украінай у будучыні. Гэта і магчымыя атакі расіян на Ізюмскім і Бахмуцкім кірунках на Данбасе, і атака на Запарожскім кірунку з мэтай захапіць Запарожжа і Днепр, і прасоўванне ў бок Мікалаева і Адэсы.
"Не выключана з парадку дня і вяртанне да задумы захапіць Кіеў і пагроза паўторнага разгортвання баявых дзеянняў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь", — пішуць Залужны і Забродскі.
У публікацыі ўпершыню афіцыйна ўкраінскім бокам прызнана "серыя паспяховых ракетных удараў па крымскіх авіябазах".
Спыніць жа вайну не вызваленне Крыма, а атрыманне Украінай зброі далёкага радыуса дзеяння, мяркуюць аўтары артыкула.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.