Геотермальное тепло обогревает овощи под стеклянной крышей

Брэсцкая геатэрмальная свідравіна дала цяпло. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў дырэктар цяплічнага камбіната “Берасце” Мікалай Долбік.

Каля двух тыдняў заняла адладка помпаў. Цяпер геатэрмальнае цяпло абагравае гародніну пад шкляным дахам на тэрыторыі 1,6 гектара. Лішак вады, якая мае добрыя пітныя якасці, ідзе ў вадаправод; мяркуецца таксама разліваць ваду ў бутэлькі і прадаваць брэстаўчанам.

Гэты пілотны праект выконваўся цягам трох гадоў і мае акупіцца не пазней за пяць гадоў, паведаміў кіраўнік прадпрыемства.

Найбольш затратныя буравыя работы выкананыя Міністэрствам геалогіі Беларусі.

Дарэчы, з плошчай 20 гектараў пад шклом цяплічны камбінат “Берасце” самы вялікі ў краіне.


Тут помпа выцягвае ваду наверх. Глыбіня свідравіны каля паўтара кіламетра, найбольш поўныя гарызонты на глыбіні 1 кіламетр і 100 метраў.


Дзве цеплавыя помпы магутнасцю па 0,5 гігакалорый у гадзіну і коштам 50 тысяч еўра кожная працуюць паводле прынцыпа “халадзільнік наадварот”.


Дзякуючы геатэрму у камбінаце “Берасце” пачалі вырошчваць салату.


Памідорам +18 і шмат сонца гэта якраз тое, што трэба.


Геатэрмальным цяплом цешацца кветкі прыгожыя…


… і карысныя.

Глядзі таксама: Пад Брэстам пачала дзейнічаць геатэрмальная свідравіна

Последние новости

Главное

Выбор редакции