Группа Nizkiz возглавила рейтинг белорусских альбомов 2015 года

Гурт Nizkiz узначаліў рэйтынг беларускіх альбомаў за 2015 год

Першыя тры прыступкі занялі дыскі гуртоў Nizkiz "Лірика", Super Besse "63610*" і Змітра Вайцюшкевіча "Наша песня". Усе тры работы набралі аднолькавы бал, аднак па дадатковых параметрах першае месца заняў альбом гурта Nizkiz. Гэта другая па ліку студыйная праца каманды з Магілёва, якую музыкі разам з новым сінглам прадставяць 11 лістапада ў межах вялікага сольнага канцэрта ў клубе Re:Public.

“Nizkiz уяўляе з сябе новы тып беларускага гурта, — адзначыў у сваёй рэцэнзіі на альбом "Лірика" Сяргей Будкін, галоўны рэдактар сайта Tuzin.fm і адзін са штатных аўтараў Experty.by. — Яны падкрэслена і аднолькава ўдала пяюць на абедзвюх мовах. Няспынна шчыруюць над гукам — гэта для іх ёсць першаснае. Ставяць перад сабою невыканальныя, здавалася б, задачы і дасягаюць іх. І не будзе нічога дзіўнага, калі ім скарыцца сусвет”.

Выніковы рэйтынг за 2015 год будзе абвешчаны ў сакавіку 2016-га на восьмых штогадовых узнагародах Experty.by, якія вызначаюцца па галасах беларускіх і замежных крытыкаў, а таксама актыўных карыстальнікаў сайта. У журы ўзнагарод у розныя гады уваходзілі Арцемій Троіцкі (Расія), Барыс Барабанаў ("Коммерсант", Расія), Роберт Санкоўскі (Gazeta Wyborcza, Польшча), Рамунас Зілніс (Lietuvos Rytas, Літва), Улдзіс Рудакс (Diena, Латвія), Ігар Панасаў (Cultprostir.ua, Украіна) і іншыя вядучыя крытыкі з суседніх краін.

Перамога ў галоўных намінацыях узнагарод Experty.by дае права на адмысловы прыз — паўнавартасную рэкламна-інфармацыйную падтрымку канцэрта, чым за апошнія гады скарысталіся гурты Port Mone, Tonqixod, Pukstband і BosaeSonca. Генеральным партнёрам узнагарод з’яўляецца інтэрнэт-правайдэр "Атлант Тэлекам".

Пазнаёміцца з рэйтынгам і паслухаць усе альбомы можна на сайце Experty.by.

Фота: budzma.by

Последние новости

Главное

Выбор редакции