Оператор анализирует выступления кандидатов и называет ошибки телевизионщиков
У тэлевыступах кандыдатаў многія заўважылі хібы: цені на пінжаку кандыдата Таццяны Караткевіч, погляд убок у Сяргея Гайдукевіча і таксама цені. На просьбу Еўрарадыё дасведчаны тэлевізійны аператар-пастаноўшчык аналізуе выступы і агучвае памылкі. Каб не выклікаць крыўды калег, імя спецыяліста не называем.
Памылка 1
Няправільна выстаўленае святло. Бачныя падвойныя цені ад пінжака. Святло з двух бакоў — так цяпер не здымаюць. Ці то адна крыніца святла выстаўляецца франтальна высока на штатыве. Тумбл трэба перасунуць назад ад фону на два метры. Тады цень не будзе праецыравацца на сцяну. Трэба асобна асвятляць фон, асобна аб'ект. А тут бачна што стаяць дзве крыніцы святла, ад іх дзве цені.
Памылка 2
Амаль увесь выступ Таццяны Караткевіч глядач бачыць адзін план. Звычайна выкарыстоўваюцца дзве камеры. Іх сінхранізуюць. Адна здымае буйны план, другая агульны план. Пасля з іх мантуюць паслядоўнае відэа. У залежнасці ад сэнсавай нагрузкі мяняюць планы, тады матэрыял выглядае дынамічна і няма такой нуднасці.
Памылка 3
Напрыканцы відэа Караткевіч ідзе проста ў кадр, але камера застаецца на ранейшым месцы. Гэтага катэгарычна нельга рабіць. Такі план не нясе ніякай сэнсавай нагрузкі. Каб на нечым акцэнтаваць увагу, можна проста ўзяць буйны план.
Памылка 4
Выступ Сяргея Гайдукевіча больш якасны па святле, але з планамі таксама ёсць недапрацоўкі. Другі план мог быць больш буйным. З ценямі менш праблем, адзінае ― ёсць блікі на галаве. Святло трэба было накіроўваць на плечы, а не на галаву. Але ў прынцыпе, гэтая карцінка больш прымальная. Наогул, у сучаснасці ёсць розныя тэхналогіі: адну з камер можна паставіць на рэйкі ці слайдар і зрабіць лёгкі рух.
Памылка 5
Гайдукевіч падчас выступу некалькі разоў глядзіць не ў тую камеру. Калі камера пачынае здымаць, на ёй лямпачка загараецца, таму тут памылка самога Гайдукевіча ― не заўважыў.