Тихая "Ночь". Рецензия Виктора Мартиновича на рецензии на его новую книгу
Фото: Budzma.by
Виктор Мартинович опубликовал ответ критикам своего романа "Ночь". Это новый жанр в истории белорусского литературы: рецензия на рецензию. Мартинович высказывается о двух критических текстах: "Любовь и Витя. "Ночь "Мартиновича — конец света в эпоху хэппи-энд", который вышел на Еврорадио, и "Драма с собачкой: почему невзлюбили "Ночь" Мартиновича?", Опубликованный на радио "Свобода ". И там, и там про "Ночь" высказываются некамплиментарна.
Полностью публикуем текст, который Виктор Мартинович разместил в своём аккаунте на Facebook.
Так, сябры, крытыка вакол “Ночы” сапраўды дастаўляе. Назіранні пра тое, што завецца крытыкай і што ў якасці крытыкі дазваляюць сабе публікаваць паважаныя медыі, прыводжу ніжэй.
1. Калі крытык распазнае ў тэксце інтэртэкст, то чамусьці адразу лічыць яго "запазычаннем", якое аўтар здзейсніў абсалютна нерэфлексіўна адносна ўдзеяння на чытача і ролі інтэртэкста ў агульнай будове тэкста. У такім разе, па-першае, крытык не разумее, што такое літаратура пасля постмадэрна. І, па другое, настолькі самазакаханы, што лічыць сябе вышэй за аўтара і любога чытача, якіх загадзя не паважае.
2. Крытыкі рэагуюць не толькі на тэкст рамана, але і на кантэкст (шматлюдная аўтограф-сесія). Улічваючы, што шмат якія крытыкі адначасова самі займаюцца літаратурнай ці публіцыстычнай дзейнасцю і маюць адпаведныя амбіцыі, як тут можна спадзявацца на карэктнасць і вытрыманасць іх ацэнак? Яны ад пачатку падыходзяць к чытанню рамана з місіяй яго выкрыцця. Ні ў адной заходняй краіне прыстойнае медыя не друкуе “разносы” аднаго літаратара, здейсненыя іншым.
3. На шкале крытыкаў занадта мала засечак. Яна выглядае як нейкай біпалярная сістэма. “Масавая”, “папулярная” ці “чытацкая” літаратура зводзіцца крытыкам да Каэльё і апісваецца як нешта ганебнае. Разнастайнасць, адценні – на ўсё гэта заплюшчваюць вочы, абсалютна не разумеючы, што як элітарная літаратура сёння імкнецца за прастаты і яснасці, так і “чытацкая” – ускладняецца (не ў сэнсе складанасць разумення), бо ўсмоктвае рысы іншых мастацтваў – кінематографа і серыялаў, камп’ютэрных гульяў. Таму, калі пра “Ноч” кажуць, што там ёсць нешта ад блакбастару пра канец света і ад гульні – смешна лічыць такія “адкрыцці” выкрыццём яе “другаснасці”. Так і было задумана.
4. Не зразумела, што маецца на ўвазе, калі крытыкі пішуць пра ўдалы “маркетынг” у дачыненні "Ночы". Ніякіх механізмаў я не ўключаў, мы на хвіліну кажам пра кнігу, для якой проста адмовіўся ад ганарару. Дык што такое "маркетынг"? Аўтограф-сесія, прэзентацыя – гэта тое, што робіць кожны пісьменнік. Калі маркетінгам завецца сам факт напісання кнігі, ці факт таго, што на аўторраф-сесіі ўтварылася чарга — то у крытыка праблемы з логікай.
5. У некоторых крытыкаў, якія фігурна заплявалі “Ноч”, абсалютна прэвалюе абсмоктванне тых рыс рамана, якія завязаныя выключна на асабістыя густы. Напрыклад, абмяркоўваюцца стылістычная асаблівасць пейзажаў ці інтанацыі аўтара, якія адпавядаюць настрою сцэны... Ацэньваецца “тонкасць” гумара. Крытык не заўважае, як пачынае выхваляць сябе і свой мастацкі густ, ганьбячы густ тых, каму раман падабаецца. Пры гэтым пра сам раман як нейкую еднасць і выказванне крытык нічога не гаворыць. Хай бы падыскутавалі з ідэямі твора? Але не, максімум на што хапае крытыка — гэта переказаць тыя фрагмэнты сюжэта, якія яму падаліся архетыпічнымі.
6. Абсалютнае нераспазнаванне крытыкамі іроніі, а таксама пераключэння паміж рознымі інтанацыямі апавядальніка, вельмі бянтэжыць. Як бянтэжыць іх немагчымасць аддзяліць голас апавядальніка і аўтара. Гэта ж азы, не? Ці ў Беларусі крытыкам можа быць чалавек, які не разумее, што калі тэкст напісаны ад першай асобы, то асоба, якая распавядае, можа наўмысна быць крыху сэнтыментальный, жартаваць тым ці іншым чынам, і нават падманваць, памяляцца?
7. Беларусь, аб якой ідзе гаворка ў творы, застаецца незаўважанай. І не толькі яна. Амаль ніхто, акрамя Марыі Роўды, не напісаў пакуль пра раман як такі, а не пра свае комплексы і “багаты чытацкі свет” і “добры густ”.
То, сябры, у мяне да вас запыт. Калі вы прачыталі "Ноч" — не маўчыце. Нават калі яна вам вельмі не спадабалася – напішыце пра раман як выказванне, бо водгукі людзей, якія чытаюць сэрцам — каштоўныя, нават калі яны цябе ругаюць. Бо яны — і толькі яны — могуць аўтара нечаму навучыць і іншых чытачоў узбагаціць.