Свіная чума ў Беларусі

 

Афрыканская чума свіней ― віруснае захворванне як хатніх свіней, так і дзікіх кабаноў, якое вельмі лёгка распаўсюджваецца і зусім не лечыцца. Для людзей небяспекі няма. А свіння можа памерці за два дні. Найчасцей сімптомы такія: тэмпература ў парсюка падскоквае да 40-42 градусаў, назіраецца кашаль, задышка, параліч канечнасцяў.

 

Калі ўсплывае афрыканская чума, то свіней знішчаюць у радыусе 20 км. Вірус можа распаўсюджвацца маланкава і прыносіць страты ў дзясяткі мільёнаў долараў.

 

Пасля выяўлення хворых жывёл месца іх знаходжання называюць ачагом захворвання. Вакол яго размяшчаюцца дзве небяспечныя зоны — першая (бліжэйшая) і другая (размешчаная далей). У эпіцэнтры з дапамогай ін’екцыі забіваюць усіх свіней, хворых і здаровых. Пасля чаго іх тушы спальваюць альбо закопваюць на глыбіню больш за два метры. Свінарнікі дэзінфікуюць, у наваколлі ўсталёўваюць строгі каранцін.

 

У першай зоне ўсіх свіней таксама забіваюць, але іх мяса накіроўваюць на мясакамбінаты і пускаюць на вараную каўбасу альбо тушонку. У другой зоне ветэрынары абмяжоўваюцца інфармаваннем насельніцтва і аглядам свіней. Пры гэтым свінакомплексы могуць не ўключаць у першую зону. Усіх свіней там заб’юць, толькі калі нейкая жывёла захварэе.

 

 

Улады адрамантавалі толькі траціну дарогі да вёскі Дзеркаўшчына. Але гэты ўчастак пашкодзілі будкай,якая мусіла заблакаваць дарогу да свінакомплекса.

Праўда, амаль у 10 разоў менш, чым прасіла гэтая краіна.

Гэта датычыць тых жывёл, якіх канфіскуюць з першай зоны небяспекі.

А акрамя гэтага — 118 адмысловых дэзінфекцыйных установак і пяць установак для спальвання трупаў жывёл.

Гэтае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Саўміна N758.

Дваццаць два чалавекі аштрафаваныя, бо трымалі свіней на асабістых падворках у так званай буфернай зоне.

Як Беларусь змагаецца з АЧС: дакумент памерам у 190 старонак ужо набыў моц, але пакуль нідзе не апублікаваны.

У сувязі з афрыканскай чумой свіней кошты на закуп мяса не змяніліся.

Вірус можна знішчыць апрацоўкай пры тэмпературы ў 72 градусы. Але ці ўся беларуская каўбаса праходзіць такую апрацоўку?