Работнікам свінакомплексаў забаранілі трымаць свіней на асабістых падворках

Паводле пастановы, гэта робіцца ў рамках "дадатковых мер па ліквідацыі і недапушчэнні распаўсюду афрыканскай чумы свіней". Утрыманне свіней на асабістых падворках забаронена таксама для жыхароў населеных пунктаў, у якіх зарэгістраваная АЧС. Забарона распаўсюджваецца на тэрмін не меней за 6 месяцаў пасля зарэзу ўсіх свіней і правядзення комплексу ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў, інфармуе interfax.by.



Акрамя таго, у дакуменце накладаецца забарона на неарганізаваны гандаль свінінай.



Мінюсту і Мінсельгасхарчу прапануецца ў месячны тэрмін распрацаваць і ўнесці ў Саўмін праект закона пра ўдасканаленне праваадносін у галіне ветэрынарнай дзейнасці.



Тая ж пастанова прадугледжвае выдачу ільготных крэдытаў арганізацыям, пацярпелым ад афрыканскай чумы свіней. Грошы пойдуць на аднаўленне загінулага пагалоўя свіней. Выдаваць іх будуць "Белаграпрамбанк" і "Беларусбанк".



Фота — grani.lv
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі