Беларусь забараніла ўвоз свініны з пяці рэгіёнаў Расіі

Беларусь забараніла ўвоз свініны з пяці рэгіёнаў Расіі

Беларусь забараніла ўвоз свініны з пяці рэгіёнаў Расіі — з Краснадарскага края, Варонежскай, Валгаградскай, Арлоўскай і Маскоўскай абласцей. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання нашай краіны прымае дадатковыя меры па недапушчэнні ўвозу адтуль свініны. Прычына — выяўленыя новыя выпадкі захворвання жывёлаў афрыканскай чумой свіней. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду міністэрства.

Адзначаецца, што дадатковыя меры прымаюцца для недапушчэння ўвозу жывых свіней, свініны, прадуктаў перапрацоўкі, а таксама паляўнічых трафеяў. Будзе ўзмоцнены кантроль па біялагічнай абароне буйных свінагадоўчых комплексаў, фермаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі