Доўгатэрміновая камандзіроўка: што вымушае Лукашэнку пакінуць краіну — эфір
Павел Усаў / Еўрарадыё
На фоне крызісу ў адносінах з Украінай і блізкага заканчэння тэрміну, які выставіў Зяленскі Мінску адносна рэтраслятараў і забеспячэння расійскага войска палівам, Лукашэнка патэлефанаваў Пуціну не проста, каб паскардзіцца, але і заявіў пра “доўгатэрміновую камандзіроўку” за межы краіны. Нехта кажа, што ён банальна збягае з-пад магчымага ўдару невядомага, але, безумоўна, добрага беспілотніка. Іншыя, спасылаючыся на словы Лаўрова пра Расію, якая будзе абараняць Беларусь, кажуць пра пачатак канчатковай анексіі Масквой нашай краіны…
Ці звязаныя “ўльтыматум Зяленскага” і нечаканы выезд Лукашэнкі ў “доўгатэрміновую камандзіроўку”? Ці варта ўспрымаць словы Лаўрова як знак падрыхтоўкі да анексіі Беларусі і што ў такім выпадку здольныя супрацьпаставіць беларусы? Чым небяспечны “ўльтыматум Зяленскага” як з пункту гледжання ўцягвання Беларусі ў вайну, так і з пазіцыі пагрозы незалежнасці? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым у 12:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.