“Новая Беларусь” Карпянкова: за чые грошы і для каго яе будуюць — эфір

Калаж "Бюро"

Калаж "Бюро"

Цягам апошніх гадоў у Беларусі было створана шмат так званых ваенна-патрыятычных клубаў пад патранажам унутраных войскаў МУС. І ўсе яны ў 2024 годзе аб’ядналіся пад дахам фонду “Маладая гвардыя”, стварэнне якога ініцыяваў намеснік кіраўніка МУС Мікалай Карпянкоў. На публіку Карпянкоў гучна заяўляе пра высокія мэты. Аднак “Бюро” высветліла, што на самай справе пад эгідай “патрыятычнага” і “духоўна-маральнага” выхавання бюджэт фонду сплывае на паляпшэнне дабрабыту жонак беларускіх сілавікоў.

Хто са сваякоў Карпянкова працаўладкаваны ў фондзе “Маладая гвардыя”, як ён уманціраваны ў сілавы і ідэалагічны апарат Беларусі? Як сталася, што менавіта Карпянкову даверылі справу па аб’яднанні клубаў у фонд, і чаму ў ім вучаць дзяцей? Адкуль бяруць грошы на фінансаванне гэтай структуры і чаму расследавальнікі называюць іх “мутнымі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксей Карпека ў 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.