Дэлегатаў Каардынацыйнай рады спрабуюць шантажаваць спецслужбы Лукашэнкі
Рыта Гаціх / фота з яе старонкі на Фэйсбуку
Спецслужбы Лукашэнкі спрабуюць шантажаваць актывістаў беларускай дыяспары
Ліст з пагрозамі атрымала на электронную пошту актывістка беларускай дыяспары ў Чэхіі, дэлегатка Каардынайцыйнай рады ад кааліцыі "Латушка і Рух "За Свабоду" Рыта Гаціх. Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Аўтар ліста пагражае абнародаваць фатаздымкі і звесткі прыватнага характару.
Адрас адпраўніка: [email protected]е. Цікава, што падпісаўся ён як "Кастусь Каліноўскі".
Раней пра ціск спецслужбаў Лукашэнкі на сваіх блізкіх паведаміла дэлегатка Каардынацыйнай рады Таццяна Крапіневіч.