Арцём Брухан зноў будзе спікерам Каардынацыйнай рады
Арцём Брухан / Еўрарадыё
Спікерам Каардынацыйнай рады 4-га склікання будзе Арцём Брухан. Паплечнік Паўла Латушкі атрымаў абсалютную большасць галасоў — 92%. Тады як яго супернік — лідар франкцыі “Ваш голас” Андрэй Колас — усяго 4 голаса.
19 чэрвеня новы склад КР афіцыйна ўступіў у свае паўнамоцтвы. Галоўнай інтрыгай першага паседжання і стаў выбар спікера. На галасаванне дэлегатам давалася 24 гадзіны.
Выбары ў КР 4-га скліканння прайшлі напачатку траўня. Большасць галасоў — 42,26% — атрымала кааліцыя Латушка і Рух "За свабоду".