"Сціплае вяселле на 300 чалавек". Арына Сабаленка плануе “камернае” свята

Арына Сабаленка

Арына Сабаленка / IMAGO

Першая ракетка свету Арына Сабаленка паведаміла, што ўжо вызначылася з датай і месцам вяселля. У сакавіку тэнісістка атрымала прапанову ад бізнесмена Георгіяса Франгуліса.

"Я не хачу вялікае вяселле – максімум чалавек 300. З маштабнай вечарынкай, дзе ўсе павесяляцца", — кажа спартсменка.

"Ну так, усяго 300 гасцей — можна сказаць, сціплае камернае свята", — жартуюць у сацсетках.

"Сціплае вяселле на 300 чалавек". Арына Сабаленка плануе “камернае” свята
Арына Сабаленка і Георгіяс Франгуліс / t.me/tribuna_by

У канцы 2020 года тэнісістка падпісала праўладны ліст беларускіх спартсменаў, а ў пачатку 2021 года ўдзельнічала ў навагоднім тэлезвароце Аляксандра Лукашэнкі, што выклікала крытыку ў міжнароднай супольнасці.

Пасля пачатку вайны ва Украіне Сабаленка сутыкнулася з ціскам і байкотам з боку часткі ўкраінскіх спартсменак. У чэрвені 2023 года яна заявіла, што не падтрымлівае ні вайну, ні Аляксандра Лукашэнку.

У пазнейшых інтэрв’ю тэнісістка падкрэслівае, што выступае супраць ваенных дзеянняў, засяроджваецца выключна на спартыўнай кар’еры і пазбягае палітычных каментароў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.