Расійская тэнісістка выйграла Roland Garros
Міра Андрэева / EPA
6 чэрвеня ў Парыжы адбыўся фінал Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе (Roland Garros). За галоўны трафей змагаліся 19-гадовая расіянка Міра Андрэева, якая выступае ў нейтральным статусе, і 24-гадовая полька Мая Хваліньска. Матч завяршыўся з лікам 6:3, 6:2 на карысць першай.
Як піша "Новая газета. Еўропа", гэта першая буйная перамога Андрэевай на міжнародных спаборніцтвах. Яна таксама стала першай расіянкай за апошнія 12 гадоў, якая выйграла Roland Garros. Апошні раз гэта ўдавалася Марыя Шарапава, якая ў 2014 годзе абыграла Сімону Халеп.