Карл III адмовіўся жыць у Букінгемскім палацы
Кароль Вялікабрытаніі будзе пражываць у Кларэнс-Хаўс / Getty Images
Кароль Вялікабрытаніі Карл III не пераедзе ў Букінгемскі палац пасля завяршэння яго маштабнай рэканструкцыі, якая доўжыцца ўжо амаль дзесяць гадоў. Ён спыніць традыцыю, якая існавала амаль 190 гадоў, паведамляе Reuters.
Букінгемскі палац застанецца галоўным месцам правядзення дзяржаўных цырымоній, афіцыйных прыёмаў і візітаў замежных лідараў. Аднак сам Чарльз працягне жыць у Кларэнс-Хаўсе. Гэта рэзідэнцыя, якую ён выкарыстоўваў яшчэ да ўступлення на пасад.
Рэканструкцыя Букінгемскага палаца пачалася ў 2017 годзе. Кошт работ ацэньваецца ў 369 млн фунтаў стэрлінгаў. За гэты час у будынку замяняюць састарэлыя электрасеткі, сістэмы водазабеспячэння і ацяпленне.
Па словах каралеўскага скарбніка Джэймса Чалмерса, палац застанецца "штаб-кватэрай манархіі" і сімвалам брытанскай кароны. Пры гэтым для караля тамака захаваюць прыватныя апартаменты, якімі ён зможа карыстацца падчас знаходжання ў Лондане.