"Лукашэнку не шкада. Горш, што ён можа абрынуць у бездань краіну". Рэакцыі на ўльтыматум

Беларуская армія на вучэннях. Фота мае ілюстратыўны характар

Беларуская армія на вучэннях. Фота мае ілюстратыўны характар / LookByMedia

19 чэрвеня 2026 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выставіў Аляксандру Лукашэнку ўльтыматум, запатрабаваўшы прыбраць рэтранслятары з тэрыторыі Беларусі, якія дапамагаюць наводзіць расійскія дроны ва Украіну. У адваротным выпадку праблемай зоймуцца сілы УСУ.

Еўрарадыё сабрала рэакцыі вядомых беларускіх актывістаў, аналітыкаў і журналістаў на гэту, магчыма, лёсавызначальную падзею ў найноўшай гісторыі Беларусі.

"Для Лукашэнкі гэта даволі сур'ёзная праблема, таму што па сутнасці ў яго няма выхаду"

Доктар палітычных навук Павел Усаў лічыць, што Лукашэнка не зможа выканаць умовы ўльтыматуму праз пазіцыю Масквы. І папярэджвае пра магчымасць нанясення ядзернага ўдару з тэрыторыі Беларусі.

"Для Лукашэнкі гэта даволі сур'ёзная праблема, таму што па сутнасці ў яго няма выхаду. Выканаць ультыматум ён ніяк не зможа, таму што Масква не дазволіць, а супрацьпаставіць Украіне яму няма чаго.

Вядома, Мінск можа пачаць мабілізацыю і сцягванне войскаў да мяжы, што прывядзе да панікі і яшчэ большай верагоднасці ўдараў. Тым больш калі канфлікт пачнецца, ён будзе весціся цалкам на тэрыторыі Беларусі.

Другі варыянт — карыстаючыся слабасцю Расіі, пайсці на пэўныя саступкі і такім чынам цалкам выйсці з вайны. Але гэта амаль немагчыма і не ў стылі Лукашэнкі.

Трэці варыянт — калі ў Масквы застаўся толькі адзін козыр, каб выратаваць сябе — ядзерная зброя, то для яе прымянення Беларусь — самы лепшы варыянт. І сітуацыя для гэтага адпаведная. Спачатку зрабіць з яе ахвяру атакі з боку Украіны і нанесці адказны ўдар, але з тэрыторыі Беларусі", — піша Павел Усаў.

"Беларускія палітыкі павінны зараз на галаву ўстаць, каб гэтага не адбылося"

Журналіст Радыё Свабода Дзмітрый Гурневіч лічыць, што ў выпадку ўдару Украіны ў Расіі развяжуцца рукі.

"Калі Украіна праз тыдзень ударыць па ваенных аб'ектах на тэрыторыі Беларусі, то тым самым парушыць статус-кво, які існуе пяты год у дачыненні да Беларусі. Тады Пуцін атрымае "апраўданне", каб "абараняць Беларусь". Што тады можа пачацца — лепш нікому нават не ўяўляць.

Беларускія палітыкі павінны зараз на галаву ўстаць, каб гэтага не адбылося, а не займаць пазіцыю падчас школьнай бойкі, калі адны разнімаюць бойку, а трэція іх адцягваюць, таму што бойка — гэта ж весела.

Якой будзе рэакцыя Захаду?

"ЗША могуць жорстка разбірацца з рознымі кіраўнікамі. Але не факт, што яны ўхваляць тое ж самае ў выкананні Зяленскага ў дачыненні да Лукашэнкі.

І па Еўропе ёсць вялікія пытанні. Ёсць юрыдычны бок — ці з'яўляецца размяшчэнне рэтранслятараў, якія стаяць даўно, законнай падставай для ваенных дзеянняў па іх нейтралізацыі. Але куды важнейшы палітычны бок — яшчэ адзін тэатр ваенных дзеянняў на мяжы дзвюх краін НАТА, паток бежанцаў, удар па лагістыцы гандлю з Кітаем і шмат іншага, нават калі не ўлічваць беларускія ахвяры вайны.

І яшчэ адно важнае для Еўропы і ЗША пытанне — хто будзе кіраваць уцягнутай у вайну Беларуссю? Лукашэнка? Ціханоўская? Або не Пуцін выпадкова? І не так, як ён цяпер уплывае, а як у акупаванай, скажам, Луганскай вобласці Украіны — напрамую, ажыццяўляючы ў тым ліку і грамадзянскае кіраванне. Украінскія ракеты і дроны разам з палком Каліноўскага здольныя гэта прадухіліць? Не выключана, што ў еўрапейскіх сталіцах у гэтым не будуць так упэўнены", — мяркуе журналіст.

І папярэджвае, што праз тыдзень могуць адкрыцца вароты пекла.

"Магчыма, у выніку рэтранслятары нават прыбяруць. Магчыма, Зяленскі скажа, як у лютым "Люстэрку", што пытанне вырашылася станоўча. Трамп вось колькі войнаў ужо спыніў і прадухіліў, можа і беларуска-ўкраінскую прадухіліць. Жарт. Хаця і не зусім.

Але калі не, калі дыпламатыя не спрацуе, праз тыдзень для Беларусі могуць адкрыцца вароты ў пекла", — кажа Юрый Дракахруст.

"Украіна не звярталася ў Савет Бяспекі ААН, не падавала ніякіх доказаў непазбежнай пагрозы з боку Беларусі"

Кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, удзельнік Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Валерый Кавалеўскі апелюе да міжнароднага права і ААН.

"Лукашенко не жалко. Хуже, что он может обрушить в бездну страну". Реакции на ультиматум

"Нагадаю, што Савет Бяспекі ААН — гэта галоўны міжнародны механізм па пытаннях міру і бяспекі. Яго рашэнні з'яўляюцца абавязковымі для краін — удзельніц ААН. Калі, вядома, Савет Бяспекі здольны іх прыняць.

Тым не менш нармальнай працэдурай для любой краіны — удзельніцы ААН з'яўляецца вынясенне магчымай ваеннай пагрозы на разгляд Савета Бяспекі з мэтай інфармаваць міжнародную супольнасць пра ваенную пагрозу і прадухіліць яе.

Захоўваецца размытае ваеннае абгрунтаванне, але можна ўпэўнена казаць пра палітычныя матывы інфармацыйнай кампаніі Кіева, у якой па сваёй волі апынуліся задзейнічаныя і палітызаваныя структуры апазіцыі ў якасці інструментаў уплыву. Мяркуючы па іх публічных выступах, эскалацыя і ўльтыматумы з боку Кіева ім здаюцца абгрунтаванымі.

Ультыматум Кіева выглядае рэзкім павышэннем ставак без доказаў новай пагрозы і без праліку наступстваў хаця б на адзін ход. У выніку Украіна, а разам з ёй і краіны ЕС могуць больш страціць, чым набыць, калі канфлікт перарасце ў рэгіянальны.

Перспектывы для Беларусі будуць катастрафічнымі. Наступствы закрануць не толькі рэжым і Лукашэнку. Гаворка ідзе пра людзей, краіну, яе незалежнасць і суверэнітэт. І першай сілай, якая паспрабуе найбольш эфектыўна скарыстацца гэтай сітуацыяй у сваіх інтарэсах за кошт беларускіх нацыянальных інтарэсаў, будзе Расія.

Таму беларусам па абодва бакі мяжы трэба рабіць усё, каб прадухіліць уцягванне нашай краіны ў ваенны канфлікт, хто б ні спрабаваў гэта зрабіць", — заклікае Кавалеўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.