Ад “іранскай перамогі” да беларускіх палітвязняў: куды рушыць Трамп — эфір

Таццяна Кулакевіч

Таццяна Кулакевіч / Еўрарадыё

Іран і ЗША ўсё ж такі падпісалі папярэдняе мірнае пагадненне — Мемарандум аб узаемапаразуменні — тэрмінам на 60 дзён. Якое прадугледжвае спыненне ваенных дзеянняў на ўсіх франтах, уключна з Ліванам, зняцце санкцый з Ірана і стварэнне фонду аднаўлення для гэтай краіны. Залішне гаварыць, што Трамп адразу заявіў пра сваю перамогу і паабяцаў скіраваць увагу на спыненне вайны ва Украіне. Што дае надзею як на спыненне вайны і ў нашым рэгіёне, так і на тое, што цікавасць Трампа да “беларускага пытання” не згасне.
 
Ці варта мемарандум, падпісаны ЗША і Іранам, лічыць сканчэннем вайны і ці ўспрымаюць людзі ў ЗША гэта як перамогу? Што стаіць за затрымкай чарговага візіту Коўла ў Беларусь і ці існуе пагроза зварочвання гэтага перамоўнага трэка? Як Трамп плануе вырашыць сітуацыю з еўрапейскімі санкцыямі ў дачыненні да Беларусі і ці сапраўды ЗША выйдзе з НАТО? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктарка навук, прафесарка паліталогіі ва Універсітэце Паўднёвай Фларыды Таццяна Кулакевіч у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.