Дзіця, цяжка пацярпелае ў Бранскай вобласці, знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх
Канстанцін Драздоўскі / БЕЛТА
З дзіцем у цяжкім стане, пацярпелым у Бранскай вобласці, працуе мультыдысцыплінарная брыгада медыкаў. Пра гэта дзяржаўнаму інфармагенцтву БЕЛТА расказаў дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі, галоўны пазаштатны дзіцячы кардыяхірург Мінздароўя Канстанцін Драздоўскі.
Агулам у РНПЦ дзіцячай хірургіі сёння прывезлі з Бранскай вобласці пяць пацыентаў, якіх суправаджалі бацькі.
"Адно дзіця знаходзіцца ў цяжкім стане ў аддзяленні рэанімацыі. Ён на штучнай вентыляцыі лёгкіх. Мае дастаткова цяжкія траўмы. Ім займаецца мультыдысцыплінарная брыгада спецыялістаў: гэта лор-спецыялісты, сківічна-тварны хірург, траўматолагі і дзіцячы хірург", — падзяліўся падрабязнасцямі дырэктар РНПЦ.
Чатыры дзіцяці шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне. Паводл Драздоўскага, іх стан ацэньваецца як цяжкі, аднак кампенсаваны.
Як паведамлялася раней, сёння з Бранска на радзіму эвакуявалі шасцярых чалавек, пацярпелых пры удары беспілотніка па беларускім аўтобусе 17 чэрвеня. Двое з іх былі ў цяжкім стане — хлопчык і дарослы. Хлопчыку ў Бранску ўчора зрабілі аперацыю.