Ці атрымалася ў Кіева і Мінска прайсці крызіс, і пры чым тут Кітай? Эфір
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Напружанасць у адносінах паміж Украінай і рэжымам Лукашэнкі нібыта пачала змяншацца. Спачатку Зяленскі паразважаў пра няўдалую стаўку Лукашэнкі ў пуцінскім ваенным казіно і пра разуменне таго, што гуляць тут на падвышэнне ставак не варта. А потым Кірыл Буданаў заявіў, што “па стане на сёння ніякіх пагроз” з боку Беларусі ён не бачыць. Варта адзначыць, што напярэдадні гэтых выказванняў у Мінску Лукашэнка, вітаючы вайсковых афіцэраў, паабяцаў ім, што нікога з іх “на бойню” ва Украіну не адправіць. І ўсё вышэйпералічанае адбылося пасля наведвання Лукашэнкам Кітая і размовы з Сі Цзіньпінем.
Ці надоўга спала напружанне паміж Кіевам і Мінскам і ці варта давяраць заспакаяльным заявам палітыкаў з абодвух бакоў? Якая роля ў апошніх падзеях у Кітая, і ці варта чакаць негатыўнай рэакцыі з Масквы? Ці вернецца Трамп да спроб замірэння Расіі і Украіны і ці застаецца ў гэтым працэсе нейкая роля ў Лукашэнкі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 13:00.