Як хутка кошты на бензін у Беларусі і Польшчы зраўняюцца — эфір з Махоўскім
Андрэй Махоўскі / Еўрарадыё
Цягам шасці месяцаў 2026 года “добрыя дроны” траплялі па расійскіх НПЗ больш як 200 разоў. Аднаму заводу пашчасціла больш (да яго наведваліся 2-3 разы), да іншага, напрыклад, Омскага НПЗ, дроны дабраліся толькі на пачатку ліпеня. Але дабраліся, машрут праклалі — значыцца, не апошні раз! І чым больш такіх прылётаў, тым даўжэйшыя чэргі на расійскіх АЗС і тым больш паліва адпраўляюць у Расію беларускія НПЗ. Што патрэбы Расіі не закрывае і вядзе да росту коштаў на паліва. І не толькі паліва. І не толькі ў Расіі.
Ці не прывядзе сітуацыя з палівам у Расіі да дэфіцыту яго ў Беларусі, і як хутка кошт бензіну ў Беларусі дагоніць еўрапейскія цэны? Чаму беларускія банкі не жадаюць прымаць у насельніцтва расійскія рублі і што адбываецца з курсам долара? Што адбываецца з ЗВР Нацбанка Беларусі і якую стратэгію абраў рэжым, каб справіцца з эканамічнымі праблемамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі ў 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.