Пасля ўкраінскай атакі загарэўся НПЗ у Омску — за 2,5 тысячы км ад Украіны

Омск 6 ліпеня

Омск 6 ліпеня / фота з сацсетак

Украінскія беспілотнікі атакавалі Омскі нафтаперапрацоўчы завод — найбуйнейшы НПЗ у Расіі.  Ён размяшчаецца за 2,5 тысячы кіламетраў ад украінскай мяжы.

Пасля ўдараў на тэрыторыі завода пачаўся пажар, піша hromadske.ua. Паведамляецца, што ў завод пацэлілі мінімум два дроны.

Расійскія ўлады пацвердзілі атаку беспілотнікаў, але пра пашкоджанне завода не паведамілі.

Омскі НПЗ належыць кампаніі "Газпрам нафта". Ён перапрацоўвае больш за 21 мільён тон нафты ў год і вырабляе бензін, дызельнае і авіяцыйнае паліва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.