На беларуса ў Варшаве выклікалі паліцыю за хатні гвалт, а знайшлі наркотыкі
Наркотыкі, знойдзеныя ў беларуса / praga-poludnie.policja.gov.pl
У Варшаве паліцыя затрымала 34-гадовага беларуса. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Першапачаткова нарад накіравалі ў сувязі са збіццём жанчыны, якую даставілі ў лякарню з траўмамі твару, рэбраў і рукі. Паліцыя затрымала яе партнёра ў кватэры, дзе яны пражывалі. Падчас ператрусу паліцыянты выявілі наркотыкі. У мужчыны забралі мефедрон, МДМА і марыхуану — агулам амаль 60 грамаў наркатычных сродкаў.
Пацярпелая падчас допыту расказала пра ўдзел сваго партнра ў іншых злачынствах. Следчыя сабралі доказы таго, што мужчына гандляваў наркотыкамі. Яму выставілі абвінавачанні ў сістэматычным хатнім гвалце, прычыненні цялесных пашкоджанняў, а таксама ў незаконнай перадачы і збыце наркатычных сродкаў.