Праз вайну ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў

Дэльфіны

Дэльфіны / Pixabay.com

Праз вайну ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў, кажа ўкраінскі біёлаг, піша Bild.

Расійска-ўкраінская вайна, паводле слоў экспертаў, мае драматычныя наступствы для чарнаморскай папуляцыі дэльфінаў. Украінскі біёлаг Іван Русеў лічыць, што з 2022 года, магчыма, загінула да 100 000 гэтых марскіх сысуноў.

Гэтая лічба адпавядае большай частцы першапачатковай папуляцыі. Маштабы бедства з берага, аднак, ацаніць цяжка: толькі малая частка загінулых жывёл выкідваецца морам на бераг. Русеў называе некалькі прычын гібелі дэльфінаў, звязаных з вайной: падводныя дроны, вайсковыя санарныя сістэмы, выбухі марскіх мін, а таксама шкодныя рэчывы з затопленых вайсковых караблёў могуць пашкоджваць вельмі адчувальны слых дэльфінаў. Праз гэта жывёлы губляюць арыентацыю, горш знаходзяць ежу або труцяцца.

Біёлаг таксама папярэджвае пра далёкасяжныя наступствы для ўсёй экасістэмы Чорнага моря. Як вышэйшыя драпежнікі дэльфіны з'яўляюцца важнай часткай харчовай ланцужка. Масавае скарачэнне іх колькасці можа надоўга парушыць экалагічную раўнавагу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.