Пасля спёкі Беларусь накрываюць прахалода і дажджы

Пасля залевы

Пасля залевы / Onliner

Пасля рэкорднай спёкі ў Беларусь прыходзяць прахалода і дажджы. Сінаптык Дзмітрый Рабаў назваў надвор'е на наступным тыдні "ласкавым і плаксівым летам".

Ужо 4 ліпеня па краіне праходзяць дажджы. Ападкі чакаюцца і ў бліжэйшыя дні, месцамі навальніцы з шквалістым ветрам.

Тэмпература паветра будзе далёкай ад бліжэйшых +30 градусаў. Удзень у большую частку тыдня па краіне будзе ад +17 да +24, прычым прахалоднейшым за ўсё можа быць у чацвер і пятніцу.

Калі верыць доўгатэрміновым прагнозам надвор'я, шмат ападкаў у Беларусі будзе бліжэйшыя некалькі тыдняў. Як расказваў Еўрарадыё кліматычны эксперт, бліжэйшы месяц можа быць вельмі зменлівым з пункту гледжання умоў надвор'я. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.