Ад +40 да засухі і ўраганаў? Кліматолаг расказаў, чаго чакаць беларусам у ліпені

Лета

Лета / euroradio.fm

Беларусь перажывае пік адной з самых моцных хваль спёкі за апошнія гады. У панядзелак, 29 чэрвеня, у паўднёвых і паўднёва-заходніх раёнах краіны тэмпература паветра наблізілася да адзнакі +40 °C.

Анамальна высокія тэмпературы назіраюцца не толькі ў Беларусі, але і ў многіх краінах Еўропы.

Што стала прычынай гэтай хвалі спёкі? Ці сапраўды падобныя экстрэмальныя тэмпературы становяцца новай кліматычнай нормай? Як доўга захаваецца спякота і чаго чакаць беларусам у ліпені?

На пытанні Еўрарадыё адказвае кліматолаг, эксперт Альянсу “Зялёная Беларусь” Уладзіслаў Шумак.


Чаму так горача?

Па словах эксперта, 29 чэрвеня запомніцца беларусам як адзін з самых гарачых дзён у 2026 годзе, паколькі так званы “цеплавы купал” зрушыўся ў бок Усходняй Еўропы і Заходняй Расіі. Уладзіслаў Шумак тлумачыць сітуацыю магутным і глыбокім антыцыклонам, які дасягае ў вышыню да 12 кіламетраў. Ён застаецца вельмі ўстойлівым, нягледзячы на спробы атлантычнага паветра яго зрушыць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.