У Беларусі на 29 чэрвеня аб'яўлены чырвоны ўзровень небяспекі праз спёку

Доўгачаканая прахалода пачнецца пасля 2 ліпеня

Доўгачаканая прахалода пачнецца пасля 2 ліпеня / LookByMedia

Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды аб'явіў чырвоны ўзровень небяспекі ў Беларусі на панядзелак, 29 чэрвеня.

У дзённыя гадзіны 29 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаецца плюс 35–39 градусаў, месцамі — плюс 30–34 градусы. Ноччу тэмпература складзе плюс 15–22 градусы, па ўсходзе месцамі — плюс 12–14 градусаў. Месцамі па рэспубліцы чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

На аўторак і сераду, 30 чэрвеня і 1 ліпеня, аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. У гэтыя дні на большай частцы краіны прагназуецца плюс 30–34 градусы, па поўдні і паўднёвым захадзе месцамі — плюс 35–37 градусаў. 

Паводле дадзеных сіноптыкаў, спёка пачне спадаць з сярэдзіны наступнага тыдня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.