Аранжавы ўровень — на Беларусь насоўваецца спёка
Спёка, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі беларускія сіноптыкі на бліжэйшыя дні ў сувязі з высокай тэмпературай паветра, паведамляе Белгідрамет.
У пятніцу, 26 чэрвеня, прагназуецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўночна-ўсходняй палове краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 8-14 градусаў вышэй за нуль, па захадзе чакаецца 15-17 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца ад +21 па ўсходзе да +32 градусаў па захадзе.
У суботу, 27 чэрвеня, таксама прагназуецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па поўначы, а ўдзень па паўночным усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Вецер чакаецца пераменных кірункаў слабы, пры навальніцах — парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 10-17 градусаў цяпла. Удзень тэрмометры пакажуць ад +21 па паўночным усходзе да +33 градусаў па захадзе Беларусі.
У нядзелю па захадзе краіны сіноптыкі прагназуюць да 37 градусаў са знакам "плюс".