Ці стане адключэнне рэтранслятараў першай перамогай Зяленскага над Лукашэнкам? Эфір
Аляксандр Класкоўскі / Еўрарадыё
За дзень да заканчэння выстаўленага Лукашэнку ўльтыматуму рэтранслятары, якія накіроўвалі расійскія беспілотнікі на аб’екты ва Украіне, былі… адключаны. Прынамсі, па словах прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Сам Лукашэнка і пра рэтранслятары, і пра ўльтыматум Зялнскага, а цяпер і пра адключэнне зацята маўчыць. Зразумела, яму няма часу каментаваць — трэба пакаваць чамаданы ў доўгатэрміновую паездку за мяжу. А разважаць на геапалітычныя тэмы — гэта ж на нейкую ферму, па традыцыі, ці ў поле да камбайнераў ехаць трэба… Затое шчыруе прапаганда. Цяпер там не мацюкаюць Зяленскага, а даводзяць, што даказаць і факт існавання рэтранслятараў, і іх адключэнне немагчыма. Так што ніхто нікога “не нахіліў”.
Ці сапраўды Лукашэнка пайшоў на ўступкі і без гучных заяў выключыў рэтранслятары? Ці атрымаецца ў прапаганды давесці, што ніякіх рэтранслятараў і ніякага адключэння з уступкамі не было? Ці будуць следам за адключэннем рэтранслятараў спынены пастаўкі паліва ў Расію і чаго яшчэ можа запатрабаваць ад Лукашэнкі Зяленскі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва “Позірк” Аляксандр Класкоўскі ў 12:00.