У Лунінцы разгружалі эшалон з танкамі? Адказвае начальнік чыгуначнай станцыі

Станцыя Лунінец

Станцыя Лунінец / railgallery.ru

— На чыгуначнай станцыі Лунінец разгрузіўся эшалон з танкамі?

Прынамсі, так піша ў сваім Telegram-канале грамадскі дзеяч і экс-палітвязень Павел Севярынец, дадаючы, што “ў Беларусі ўсё яўна запахла вайной”. 

У размове з Еўрарадыё ён распавёў, што атрымаў інфармацыю ад “сваіх кантактаў, якім давярае”.


А што кажуць у самім Лунінцы? 

— Я не ў курсе гэтага пытання, — раэгуе начальнік станцыі Лунінец Сяргей Скіба, якому журналістка Еўрарадыё патэлефанавала ад імя звычайнай жыхаркі горада. — У нас лес грузяць, металалом грузяць. Танкі не разгружалі. Гэта адзін момант. Другі — а чаму я павінен абмяркоўваць працу станцыі незразумела з кім?


— Я жыву ў гэтым горадзе. Часы цяпер неспакойныя. Можа, дзіця небяспечна выпускаць на вуліцу. 

— Чаму? У нас усё даволі ціха. Калі вас цікавяць такія пытанні — тэлефануйце ў адміністрацыю. Або праедзьце вакол станцыі і самі паглядзіце, што ў нас грузіцца, а што не. 

Мне здаецца, што ў нашай краіне ўвогуле не страшна ні ўдзень, ні ўначы хадзіць.


З пытаннем, дык разгружалі танкі ў Лунінцы ці не мы таксама звярнуліся да Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі.

— Пакуль такой інфармацыі ў нас няма, — кажуць у аб’яднанні.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.