Бацька пяці дзяцей зрабіў тэст пасля словаў жонкі, што дзеці не ад яго
Лабараторыя, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Нечаканы вынік мела сварка ў сямейнай пары ў Мінскай вобласці.
Муж і жонка выхоўвалі разам пяцярых непаўналетніх дзяцей. Як паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, падчас сваркі жонка "ў момант эмацыйнага ўсплёску" заявіла мужчыну, што ён не з'яўляецца бацькам дзяцей.
Для пацвярджэння ці абвяржэння гэтых словаў мужчына вырашыў правесці генетычную экспертызу. І яна паказала, што ўсе пяцёра дзяцей яму не родныя.
Судэксперты адзначаюць, што праводзяць генетычныя экспертызы па ўстанаўленні як бацькоўства, так і мацярынства. Таксама спецыялісты могуць пацвердзіць ці абвергнуць факт бацькоўства або мацярынства нават пасля смерці, калі ёсць прыдатны для даследавання біялагічны матэрыял.